Ніва № 42 (3675), 18 кастрычніка 2026 г.

Паміж эпіграмай і хоку

Алесь АРКУШ

Ладзік Майніч — бадай што самы невядомы беларускі паэт з тых, каго дагэтуль прадстаўляла кніжная серыя «Брукаванка». Яго імя наўрад ці шмат што скажа большасці аматараў беларускай паэзіі. Тым не менш Майніч не зусім выпадковы чалавек у літаратурным жыцці: ён перыядычна друкаваўся ў рэгіянальным гарадзенскім друку, а найбольш выразна заявіў пра сябе як аўтар пародый, эпіграм і сатырычных вершаў.

Кніга «Кропля трымціць на лісточку», якая выходзіць у серыі «Брукаванка», дазваляе ўбачыць іншага Майніча — не толькі жартаўніка і назіральніка за літаратурным і грамадскім жыццём, але і лірыка, схільнага да лаканічнага выказвання, назірання і роздуму.

У кнігу аўтар сабраў перадусім свае лірычныя вершы, а таксама шэраг тэкстаў на мелодыі сусветных песенных хітоў. Аднак і ў гэтых, на першы погляд, сур’ёзных тэкстах лёгка пазнаецца чалавек, які прывык рэагаваць на навакольнае жыццё.

Любоў Майніча да эпіграмы, пародыі і сатыры праяўляецца не толькі ў асобных жанравых творах. Яна адчуваецца ў самой манеры яго паэтычнага мыслення.

Майніч — паэт рэакцыі. Ён адгукаецца на тое, што прачытаў, пачуў, заўважыў, што выклікала ў яго ўсмешку, раздражненне або роздум. Таму ў яго паэзіі шмат канкрэтных рэалій, тапонімаў, імёнаў і грамадскіх сюжэтаў.

Вось, напрыклад, даўняя гарадзенская дыскусія пра тое, як слушней называць горад — Гродна, Горадня, Гародня ці Гарадзен. Для кагосьці гэта пытанне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF