Ніва № 42 (3675), 18 кастрычніка 2026 г.

Прыгожыя, таленавітыя, адважныя

Уладзімір АРЛОЎ

Пакуль мая кніга „Прыўкрасныя. Жанчыны ў гісторыі Беларусі”, якая стваралася з дапамогай стыпендыі Прэзідэнта Беластока, яшчэ ў дарозе да друкарні, зноў хачу пазнаёміць чытачоў „Нівы” з яе новымі старонкамі.

Сёння гэта нашы сучасніцы, чые імёны захаваюцца ў памяці беларусаў дзякуючы мудрасці і смеласці, рашучасці і патрыятызму, а таксама — простай чалавечай дабрыні і эмпатыі.

Людміла Краскоўская

Яна захаплялася Маргарэт Тэтчэр, якая называла сапраўднай жаночай прыгажосцю сілу духу і волю да жыцця.

Сказана нібыта пра Людмілу Краскоўскую.

Думаючы пра яе, успамінаю нашу суайчынніцу з XVIII стагоддзя Саламею Русецкую, таксама гераіню гэтае кнігі. Пры ўсёй розніцы іхніх талентаў гэтых жанчын шмат што лучыць. Пачаць можна з жыццёвых адысеяў. Дарогі Людмілы прайшлі праз Вільню, Кіеў, Тбілісі, Стамбул, Афіны, Вену, Берлін, Мінск, расейскі Куйбышаў (пра з’яўленне гэтага адраса пазней), Прагу, Браціславу...

Частку гэтых вандровак яна здзейсніла яшчэ падлеткам і юначкаю разам з бацькам — народжаным у Дубічах-Царкоўных на Падляшшы Іванам Краскоўскім, дзеячам Беларускай і Украінскай Народных Рэспублік, паслом УНР у незалежнай Грузіі.

Калі сям’я ў 1921 годзе пасля рэвалюцыйных бураў зноў убачыла Вільню, Людміла паступіла ў славутую Беларускую гімназію. Прадметам яе захаплення сталіся ўнікальныя калекцыі Івана Луцкевіча, што захоўваліся ў тых самых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF