Ніва № 42 (3675), 18 кастрычніка 2026 г.

Арт-марафон у Беластоку з беларускімі акцэнтамі

Міра ЛУКША

Другі марафон з мастацтвам і архітэктурай 9-11 кастрычніка 2026 года шасцідзесяці творцаў з Падляшша, Польшчы і замежжа замяніў Факультэт архітэктуры Беластоцкай палітэхнікі ў цэнтр мастацтва. Размовы, дыскусіі і даклады навукоўцаў, крытыкаў і мастакоў — Art Białystok 2026 — мастацкі кірмаш і форум — гэта «жывая экасістэма сустрэч, ідэй і вобразаў». Мерапрыемства выходзіць за рамкі традыцыйнага мастацкага кірмашу, спалучае рынак з рэфлексіяй, творчую практыку з роздумамі пра сучасны свет і грамадства.

Мастакі, як вядомыя, так і дэбютанты, творчыя калектывы, галерэі, працы ў галіне жывапісу, гравюры, плаката, фатаграфіі, скульптуры і малюнка — усё ў адной інтэнсіўнай прасторы досведу. Мерапрыемства праходзіла ў двух паралельных фарматах: Арт-форум — адкрытая, публічна даступная прастора для размоў і абмену меркаваннямі. Праграма ўключала: лекцыі па гісторыі мастацтва і арт-рынку, панэльныя дыскусіі з мастакамі, навукоўцамі і куратарамі, сустрэчы з аўтарамі і мастацкія прэзентацыі, дыскусіі пра калекцыянаванне, грамадскую прастору і мастацтва ў архітэктуры.

На плошчы 1000 квадратных метраў мы знайшлі: карціны, графіку, скульптуры, фатаграфіі, інсталяцыі і лічбавае мастацтва, працы, гатовыя да куплі і размовы з мастакамі, высокую якасць, разнастайнасць і ўнікальнасць твораў. Гэта арыгінальны куратарскі праект, рэалізаваны ў супрацоўніцтве з Беластоцкай палітэхнікай, пры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF