Ніва № 42 (3675), 18 кастрычніка 2026 г.

Высяленне Лукі, ці як узнікла новая вёска

Аліна СТОЛЬЦ з дому СТОЦКАЯ

Лука была вялікай, густанаселенай вёскай, а мой тата Мікалай Стоцкі шмат гадоў служыў у гэтай вёсцы солтысам. Людзі цяжка працавалі на гаспадарках і па за імі. Наш дзедка Максім быў кавалём, таму казалі на нас «Кавалёвы». Тата па за працай на гаспадарцы захапляўся садоўніцтвам і пчалярствам, таксама па-майстэрску ўмеў біць валёнкі. Меў таксама з гэтай нагоды адукацыйныя поспехі — меў практыкантаў гэтага нялёгкага, забытага цяпер фаху.

Быў вялікім прыхільнікам сучаснасці ў гаспадарцы, захапляўся тэхнічнымі навінкамі, як выпадала солтысу — многа чытаў і пісаў. Быў карэспандэнтам тыднёвіка «Ніва».

Людзі незалежна ад цяжкай працы ў тыя часы знаходзілі час на сустрэчы і размовы. Я як дзіця прыслухоўвалася тым суседскім дэбатам напрыклад, пра тое, ці купіць новыя машыны як вясковая супольнасць, ці купляць іх паасобку.

Калі ў сямідзясяты гады было рашэнне пра пабудову Семяноўскага вадасховішча, тата сказаў: Я да блёку не пайду, будзем будаваць новую Луку! Як грамадскі дзеяч, стараўся ў тагачасных улад разам з начальнікам гміны спадаром Юзафам Навіцкім, выбіраў месца пад лакалізацыю вёскі. Памятаю размовы аб тым, у якім месцы паставіць тую Новую Луку і колькі гектараў трэба прызначыць на новую вёску (тры гектары, а можа трыццаць?), каб даць у будучыні магчымасць пасялення новым жыхарам, а сярод іх — сем’ям і патомкам тых гаспадароў са старой Лукі, якія пасля (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF