Ніва № 42 (3675), 18 кастрычніка 2026 г.

40 гадоў Музею малой айчыны ў Студзіводах

Аляксей МАРОЗ

У час святкавання 40-годдзя дзейнасці Музея малой айчыны ў Студзіводах сабралася многа гасцей — мясцовых і прыезджых, былі культурныя дзеячы і прадстаўнікі ўлад. Свята распачалося з урачыстага малебна, падчас якога прысутныя падзякавалі за сорак гадоў плённай працы па захаванні спадчыны. Студзіводскі музей — гэта цэнтр дзейнасці ў галіне захавання культуры, гісторыі, традыцый і фальклору беларусаў Падляшша. За сорак гадоў працы музей выдаў 50 кніг, 70 нумароў «Бельскага гасцінца» і «Мельніцкага гасцінца», многа кампакт-дыскаў, арганізаваў фальклорныя фестывалі, канцэрты, навуковыя канферэнцыі, этнаграфічныя летнікі «Лета з традыцыяй» і вёў іншыя формы дзейнасці. Пры музеі дзейнічаюць Студыя фальклору падляшскіх беларусаў «Жэмэрва», мужчынскі гурт «Асочнікі» і інструментальная капэла.

Мерапрыемства ў музеі з удзелам шырокай публікі распачалося з выступаў гаспадароў, гасцей і з адкрыцця новага мурала, прысвечанага бацькам-заснавальнікам Студзіводскага музея. Намаляваў мурал наш выдатны мастак Міраслаў Здрайкоўскі з Беластока, які таксама адкрыў выставу свайго мастацтва, якое прэзентавалася ў музейнай вясковай хаце.

— Калі зараз наш музей наведваюць вучні, студэнты і асобы з краіны і замежжа, напэўна ў Небе радуюцца мае продкі, асабліва Анастасія і яе дзеці, Мікола, Якуб, Афанасій, Хрысцінія. Радуюцца, бо іх праца не павярнулася ўнівэч, не сталася кучай попелу, раскінутага на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF