Ніва № 41 (3674), 11 кастрычніка 2026 г.

Сустрэча з Соф’яй Гальшанскай

Міхаіл ТАЛЕР

Гэта была не першая сустрэча са знакамітай прадстаўніцай роду князёў Гальшанскіх. І гэтым разам усё выпадкова і нечакана атрымалася, як цыганскае гаданне пасярод гарадской плошчы. А ўсё з за скандальнай цёткі ў гумовых ботах, халера яе бяры. Той, што квіткі прадае на наведванне замка, які з лёгкай рукі Уладзіміра Караткевіча многія лічаць чорным.

Ніякі ён не чорны. Не галавешка ж, а замак. Галавой думаць трэба, а то некаторыя ёй толькі ядуць. Ну як бы гаспадары патраплялі б у яго ноччу, калі б ён і сапраўды быў такі. Прыязджайце і пераканайцеся.

Гэта геніяльны пісьменнік вобразна так яго ахарактарызаваў. Ён жа вельмі рамантычны і нават містычны чалавек быў. Разбірацца ж трэба, а не дурня клеіць. Ды і не пра тое зараз.

Я проста падышоў да Гальшанскага замка, каб дзяцінства ўспомніць. І маладосць. Усё ж маленства тут у вайну гулялі. То рыцарамі былі, то ваякамі Другой сусветнай. Ды кім толькі не былі. Хіба што толькі кім сталі не былі. Вось тады, у тым бесклапотным дзяцінстве я і праваліўся ў партал часу першы раз. Само неяк атрымалася. Бег з мячом у руках, каб напасці на другога такога ж малалетняга рыцара, вочы зажмурыў на хвілінку, бо той таксама замахнуўся, і раз...

Расплюшчыў вочы і здзіўляюся. Гляджу, а перада мной сапраўдны ваяр з дзідай. У кальчузе, жалезным шлеме і са шчытом у руцэ. Усё як на кніжных малюнках.

Я ледзьве не абмачыўся ад здзіўлення. Дзіця, што тут (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF