Ніва № 41 (3674), 11 кастрычніка 2026 г.
Інстытуцыянальны фаталізм: Чаму праект Канстытуцыі Офіса асуджаны паўтарыць 1994 год (II)Міраслаў МІКУЛЕВІЧІ вось чарговая Канстытуцыя1. Першае, што кідаецца ў вочы — яе маштаб: 19 раздзелаў і 173 артыкулы. Спроба зацягнуць у Асноўны Закон усё запар — ад асобных камітэтаў па этыцы дзяржаўнай службы і спецыялізаваных органаў па наглядзе за выведкай да дробных працэдурных рэгламентаў, сведчыць толькі пра тое, што аўтары кіраваліся не прагматычным бачаннем будучыні, а выключна панічным страхам перад мінулым і сучаснасцю. Варта звярнуцца да досведу, які сапраўды прайшоў праверку стагоддзямі — спадчыны Айцоў-заснавальнікаў ЗША. У 1787 годзе яны стварылі дакумент, які паспяхова працуе і дагэтуль. Іх поспех заключаецца ў тым, што яны не спрабавалі кантраляваць усё і не пісалі дакумент „супраць Георга III”. Амерыканская Канстытуцыя лаканічная і строгая: яна задае непарушныя інстытуцыйныя рамкі, базу для свабоды, а таксама сістэму стрыманняў і проціваг, пакідаючы ўсе астатнія дэталі для звычайнага заканадаўства. Айцы-заснавальнікі разумелі важную ісціну: Канстытуцыя, якая спрабуе прадугледзець кожны крок грамадства, праз час непазбежна звяжа рукі будучым пакаленням, ператварыўшыся ў бюракратычны баласт. Асноўны Закон павінен быць фундаментальным каркасам, які дазваляе краіне развівацца, а не цеснай вопраткай, праз якую нацыя будзе вымушана зноў усё ламаць дашчэнту. Аднак сутнасць любога Асноўнага Закона закладаецца і раскрываецца яшчэ да (...) |