Ніва № 41 (3674), 11 кастрычніка 2026 г.

Натхнялі, ратавалі, услаўлялі

Уладзімір АРЛОЎ

Пакуль кніга „Прыўкрасныя. Жанчыны ў гісторыі Беларусі”, якая стваралася з дапамогай стыпендыі Прэзідэнта Беластока, чакае выхаду ў свет, хачу пазнаёміць чытачоў „Нівы” з яе новымі старонкамі.

Сёння мы здзейснім невялікае падарожжа ў даўнейшыя стагоддзі, дзе нашы суайчынніцы, як заўсёды, вызначаліся адвагай, вынаходлівасцю, здольнасцю не здавацца ў самых цяжкіх абставінах і, вядома, цялеснай і душэўнай прыгажосцю.

Ганна Святаслаўна

Пасля смерці вялікага князя літоўскага Альгерда, які кіраваў дзяржаваю нашых продкаў разам з братам Кейстутам, трон заняў Альгердаў сын Ягайла. Аднак Кейстут лічыў, што мае на гэта большыя правы. У часе змагання за ўладу Ягайла падманам захапіў дзядзьку ў палон, яго зняволілі і неўзабаве задушылі ў Крэўскім замку.

Разам з бацькам у замкавай вязніцы апынуўся і ягоны сын Вітаўт, на той час князь гарадзенскі. Яго, відавочна, таксама чакала тая ж горкая доля. Але пра трагедыю ў Крэве дачулася віленскае баярства, і Ягайла, спрабуючы пераканаць тое ў сваёй невінаватасці, адклаў расправу над стрыечным братам.

Княгіня Ганна, маладая жонка Вітаўта, дамаглася дазволу наведваць мужа. Смелая і прадпрымальная кабета склала дзёрзкі план уцёкаў. Яна прывучыла варту да таго, што прыходзіць у турэмную вежу не адна, а са служанкаю-чалядзінкай. Так і ў дамоўлены з мужам дзень вартавыя прапусцілі дзвюх жанчын туды і дзвюх назад. Яны не ведалі, што ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF