Ніва № 41 (3674), 11 кастрычніка 2026 г.

Удалы беларускі народны фэст

Аляксей МАРОЗ

У час беларускага народнага фэсту, ладжанага 29 жніўня ў Бельску-Падляшскім, публіка сабралася ў канцэртнай зале Бельскага дома культуры, паколькі ішоў невялікі дождж і складана было б арганізаваць мерапрыемства ў гарадскім амфітэатры. Усе выканаўцы выступалі займальна і зацікавілі публіку сваім разнародным рэпертуарам.

— Добра, што культура да нас прыязджае і можам тут паслухаць прыгожыя песні, — заявілі старэйшыя жанчыны.

— Добра, што такія мерапрыемствы арганізуюцца. Людзі могуць паслухаюць розныя песні, калектывы маюць нагоду выступіць, а іх члены могуць спаткацца з сабою і паразмаўляць. Спачатку мы развучваем спяваць нашы песні ў час рэпетыцый, а выступы нам патрэбныя, каб паказаць рэзультат нашай працы. Цікава нам пабачыць, як людзі ўспрымаюць наш спеў, — сказала спявачка, якая збіралася выступіць сцэне.

— Для людзей нашы беларускія фэсты важныя. Я думаю, што нашы людзі рады, што могуць прыйсці на фэст, паслухаць песні, павесяліцца. Мы арганізуем беларускія мерапрыемствы, каб людзі маглі разам з намі пасвяткаваць. Асаблівасць нашага народнага фэсту ў Бельску гэта разнароднасць прэзентаванай музыкі. Пашыраецца ў нас кола выступоўцаў, але самае важнае, каб былі рады ўдзельнікі белфэсту, — заявіў Васіль Сегень, старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства, якое арганізавала фэст разам з бургамістрам Бельска-Падляшскага і Бельскім домам культуры.

На высокім мастацкім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF