Ніва № 41 (3674), 11 кастрычніка 2026 г.
Кахлівы ЯськаМіра ЛУКШАУ адной вёсцы на Беласточчыне жыў Яська — хлопец ладны, гаваркі і такі кахлівы, што, калі праходзіў міма дзвюх дзяўчат, усміхаўся абедзвюм, а калі іх было тры — усміхаўся яшчэ шырэй. Яська ведаў: галоўнае ў каханні — не маўчаць. — Ганулька, ты сёння як вішанька! — Яська, учора ты казаў, што я як яблычка. — Ну дык што? — не разгубіўся Яська. — Сад вялікі, усяго хопіць. Вясковыя дзяўчаты з Яські смяяліся, але кожная таемна спадзявалася, што сёння ён скажа камплімент менавіта ёй. А баба Маня з суседняй хаты ўсё гэта бачыла праз акно. — Ой, будзе з таго Яські калі-небудзь бяда, — казала яна мужу. — Столькі дзяўчат абяцаў кахаць, што хутка прыйдзецца яму асобны сшытак заводзіць. Аднойчы Яська ішоў па вёсцы і ўбачыў Ганну каля калодзежа. — Ганна! — крыкнуў ён. — Дазволь дапамагчы! — А што ты можаш? — Вядро панясу. — А калі два? — І два панясу. — А калі тры? Яська крыху падумаў: — Тады ўжо, Ганна, трэба будзе каханне дзяліць на часткі. Ганна так засмяялася, што ледзь не выпусціла вядро. Але менавіта пасля гэтага вечара Яська зразумеў: вось яна — тая самая. Праўда, вёска яму не паверыла. — Яська закахаўся? — здзіўляліся мужчыны каля крамы. — Не можа быць! — Можа, — сказала баба Маня. — Проста раней ён быў кахлівы, а цяпер, відаць, трапіў сам у пастку. Пра бабу Маню казалі: калі яна не ведае, што (...) |