Ніва № 41 (3674), 11 кастрычніка 2026 г.
Аналітыка без аналітыкіМіхаіл ВАЙНОВІЧНа першы погляд абсурд нейкі. Як то можа быць аналітыка без аналітыкі. А можа, аказваецца. І гэта не вялікая навіна, што такое можа быць і можа стацца. Была калісь такая сцвярджалачка вясёлая ў вершаванай форме. Усё можа быць, усё можа стацца, Жалеза можа разламацца, Каханка можа разлюбіць, А кінуць піць — не можа быць! Дык вось можа. Вунь колькі кінулі. Вось і аналітыка без аналітыкі быць можа. І не тое бяда, што так можа стацца тэарэтычна. Бяда, што так ёсць. І не так ужо і рэдка. Рэдка хутчэй адваротнае. Аўтары прадукуюць аналітычныя матэрыялы, як з кулямёта страляюць. І толькі з тае прычыны, што пара ў эфір. Прапускаць яго нельга, кармільца. Бізнес такі. Нічога асабістага. А то адразу канкурэнты зоймуць гэты эфірны час, пасля і дустам не выганіш. Таму трэба нешта выдаць. А што — справа сотая. А лепш, калі праплачаная. Апярэдзілі ўсіх у гэтым кірунку блогеры. І не важна, што сённяшняя аналітыка сёння ж і не спраўджваецца. Хто пра тое будзе помніць заўтра? Бо аўтар назаўтра ўжо другую падае, адваротную ўчарашняй. А тое, што на наступнае заўтра і яна не спраўдзіцца, таксама не бяда. Там будзе трэцяя. Галоўнае паспець і апярэдзіць іншых. Сабраць пабольш лайкаў. А там хоць трава не расці. Наша справа, маўляў, пракукарэкаць. А што сонца заходзіць, а не ўзыходзіць, гэта справа прыватная, якая да агульнага кантэксту кукарэкання адносін не (...) |