Ніва № 41 (3674), 11 кастрычніка 2026 г.

Ад васьмі мільярдаў да нуля?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Здаецца яшчэ дзесяць-пятнаццаць гадоў таму дэмографы, сацыёлагі і палітыкі абвяшчалі трывогу пра тое, што насельніцтва планеты Зямля імкліва расце і на даляглядзе паўстане праблема як гэтую вялізную колькасць людзей пракарміць. Рост насельніцтва на зямным шарыку сапраўды адбываўся, прычым найперш праз высокую нараджальнасць у Азіі, потым у Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы. Але тэндэнцыі і трэнды вельмі хутка мяняюцца. І вось ужо сусветная супольнасць стаіць перад адваротным выклікам.

Даўно вядома, што ровень нараджальнасці, які патрэбны дзеля захавання пастаяннай колькасці насельніцтва — 2,1 дзіцяці на жанчыну. Дык вось зараз, як падлічыла Financial Times, паказнікі нараджальнасці ўпалі ніжэй гэтага парога ў бальшыні краін свету — агулам больш чым у дзвюх трэціх з агульнага ліку 195 дзяржаў, што ёсць на мапах і ў рэальнасці.

А новым трэндам якраз стала рэзкае зніжэнне нараджальнасці не толькі ў краінах дэмакратыі, але і ў так званых краінах трэцяга свету, альбо дзяржавах, што развіваюцца. У азіяцкім Тайландзе лічбы ўпалі да 0,78 дзіцяці на жанчыну. Калі ўявіць, што так застанецца, то праз сто гадоў краіна вымрэ фізічна. У пераважна каталіцкай лацінскай Мексіцы нараджальнасць за 25 гадоў скарацілася на два разы, так што ў 2024 годзе быў дасягнуты вынік 1,2 дзіцяці на жанчыну. Падобная дынаміка зафіксаваная і ў мегаполісах Афрыкі.

Дэмографы і эканамісты тлумачаць, што такі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF