Ніва № 41 (3674), 11 кастрычніка 2026 г.

Кожная містэрыя калісьці заканчваецца. Памяць застаецца. Эпітафія прароку Ільі — Вершалінская містэрыя

Міхал ІВАНЮК

«Эпітафія прароку Ільі — Вершалінская містэрыя» — не першая спроба ператварыць гісторыю Ільі Клімовіча ў кіно ці тэатр, але навейшая п’еса прапануе свежы погляд на гэтую гісторыю вачыма каманды, сабранай Бартламеем Крысюком — кіраўніком «Патрыярха», стваральнікам праекта, аўтарам сцэнарыя, рэжысёрам і акцёрам, які выконвае галоўную ролю прарока Ільі. Ён пайшоў далей у гісторыі Ільі і вырашыў расказаць яе па-свойму. Згодна з правіламі сцэнічнага мастацтва, містэрыя — гэта сярэднявечная рэлігійная драма і відовішча на біблейскую або агіяграфічную тэму, якое распавядае пра жыццё святых. Яна спалучае рэлігійны і дыдактычны змест са свецкімі, рэалістычнымі і маральнымі элементамі, а часам нават набывае фарсавы тон. Вось столькі тэорыя. Ці дакладна п’еса Бартламея Крысюка адлюстроўвае гісторыю Ільі і яго Вершаліна — адназначна НЕ. Ці пастановачны дадатак да музычнага аповеду «Патрыярха», дзе экстрэмальны метал сустракаецца з традыцыйнай музыкай? Адказ таксама гучыць — НЕ. Гэта зусім новы раздзел у гісторыі, якую мы ўжо ведаем. Як падкрэслівае сам рэжысёр, для яго гэта спін-оф, бо ён сцвярджае, што не цікавіцца ні рэканструкцыяй гісторыі Вершаліна, ні спробай стварыць біяграфічную п’есу. «Эпітафія прароку Ільі...» — гэта сучасная містычная п’еса, натхнёная жыццём Ільі Клімовіча — селяніна з Грыбоўшчыны на Падляшшы, якога некаторыя лічаць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF