Ніва № 40 (3673), 4 кастрычніка 2026 г.

Размова з Хаўерам Мілеем

Міхаіл ТАЛЕР

Ну хто б мог яшчэ патэлефанаваць сярод ночы, як не Хаўер Мілей. Ну, сава магла б, калі б тэлефонам умела карыстацца, кажан які, другія начныя бяссоннікі. Здані розныя, прывіды, русалкі. Якіясь містычныя істоты, што пазбаўленыя пачуцця спачування да стомленага чалавека. Спецслужбы ўсіх краін і народаў, вядома ж. У гэтых то няма эмпатыі ўвогуле і не было ніколі. Злыдні з іншых касмічных вымярэнняў маглі б учыніць такое паскудства. Іншыя персанажы не харошыя.

А з харошых то не так і шмат адважацца на такія зняважлівыя паводзіны. Быў у мяне адзін вельмі добры прыяцель, які так мог. Але ён не са зла. Проста выпіваць у адзіноце не мог.

Эмацыйны быў чалавек, як той Мілей. І такі ж стойкі, настырны. Калі чаго надумаўся, то вып’е абавязкова. Усё па Уладзіміры Высоцкім. І такі быў упарты, што пакуль на сваім не настаіць — не супакоіцца, хоць ты кол на галаве цяшы тупой сякерай.

Во дзе сіла волі была ў чалавека, такую яшчэ пашукаць і не знайсці. Хоць калі па шчырасці, то галоўнае ж тут матывацыя.

— Матывацыі няма, таму не прыйду, — кажу неяк яму зяваючы, дзесьці па часе бліжэй да сонечнага ранку, але пеўні яшчэ не прагаласілі. — Усяго некалькі гадзін назад як разышліся, а ты ўжо звоніш. Дай паспаць.

— І што табе той сон дасць, — парыруе ён такім бясспрэчным аргументам.

Разумны быў як сто вучоных. За словам у кішэнь не трэба лазіць. І безапеляцыйны. Як у нас казалі на вёсцы — без (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF