Ніва № 40 (3673), 4 кастрычніка 2026 г.

Добры дух Аршанскага поля

Уладзімір АРЛОЎ

Здавён маю такую завядзёнку (слова «забава» прагучыць тут легкаважна): гляджу на мапу Беларусі, выбіраю нейкую кропку з назваю, і з памяці адразу выплываюць імёны і абліччы блізкіх і дарагіх мне асоб, звязаных з гэтым геаграфічным пунктам, — і сучаснікаў, і тых, з кім лёс развёў у часе, але ўсё адно вельмі важных для мяне і для гісторыі краіны.

Вось Зэльва — Ларыса Геніюш, незабыўная старэйшая сяброўка, паэтка, грамадзянка Беларускай Народнай Рэспублікі, аўтарка ўспамінаў, якія павінен прачытаць кожны беларус. Пераводжу позірк управа, на ўсход, і вока спыняецца на мястэчку Бобр. Тут прыйшоў на свет іншы сябар — мастак, перформер, проста светлы шляхетны чалавек Алесь Пушкін, чыё жыццё трагічна абарвалася ў турэмных сценах, бо душа ягоная прагнула свабоды.

Ужо недалёка Ворша. Тут перада мною паўстае ланцужок з трох імёнаў, менавіта ў такім парадку: Уладзімір Караткевіч, Канстанцін Астрожскі, Генадзь Шэпелеў.

Пра двух першых — выдатнага пісьменніка, які вяртаў суайчыннікам памяць пра іх еўрапейскае мінулае, і гетмана, што тварыў гэтую гісторыю, адолеўшы ворагаў у шасцідзесяці бітвах і разграміўшы маскоўскіх захопнікаў на Крапівенскім (Аршанскім) полі над Дняпром — шмат казаць беларусу не трэба.

Абодва былі блізкія і дарагі і Генадзю.

Пачатак знаёмства з ім, былым дэсантнікам, а тады чыгуначнікам-машыністам, сягае ў памежжа 1980 — 1990-х гадоў. Тады Беларусь пасля доўгага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF