Ніва № 40 (3673), 4 кастрычніка 2026 г.
Ігнат Буйніцкі ў ВаршавеСяргей ЧЫГРЫН22 жніўня споўнілася 165 гадоў з дня нараджэння беларускага акцёра, рэжысёра, тэатральнага дзеяча, заснавальніка беларускага нацыянальнага прафесійнага тэатра Ігната Буйніцкага (1861-1917). 1913 год. Студэнты-беларусы Варшаўскага ўніверсітэта запрасілі да сябе ў госці Першую беларускую трупу Ігната Буйніцкага. Сам Ігнат Буйніцкі і яго калектыў у той час ужо быў вядомы ў Беларусі. Рэпертуар гэтага нацыянальнага прафесійнага беларускага тэатра складаўся з песень, танцаў і пастановак п’ес. Ён у першую чаргу меў разлік на масавага беларускага гледача і ўлічваў іх інтарэсы і патрабаванні. Але царскія ўлады непрыхільна ставіліся да паказу са сцэны твораў на беларускай мове, асабліва на вострыя сацыяльныя тэмы, яны нярэдка забаранялі выступленні. Тым не менш, калектыў Ігната Буйніцкага з вялікім поспехам выступаў у Дзісне, Паставах, Полацку, Слуцку, Нясвіжы, Клецку, Ляхавічах, Свянцянах, Менску і ў іншых гарадах і мястэчках. Тройчы ён быў у Пецярбургу, дзе паказваў сваё майстэрства перад беларускай моладдзю. Напачатку ХХ стагоддзя пра паспяховыя выступленні трупы Ігната Буйніцкага добра ведалі і беларусы Варшавы. Праз рэктара Варшаўскага ўніверсітэта Яўхіма Карскага яны загадзя, за некалькі гадоў, дамовіліся, што зімой 1913 года беларусаў Варшавы пацешыць першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага. Яўхім Карскі тады ўжо не займаў пасаду рэктара ўніверсітэта, але арганізаваць сустрэчу дапамагаў. Асабліва (...) |