Ніва № 40 (3673), 4 кастрычніка 2026 г.
У грыбы з УляйУршуля ШУБЗДАВосеньскія выходныя — гэта часта прыгожыя і сонечныя дні. А наколькі мы ў Польшчы, то можам спадзявацца на залатую польскую восень. У апошнюю нядзелю верасня можна было пераканацца, што такой сёлетняя восень будзе. Таму прапаную шпацыр па падляшскіх лясах з кошыкам або вядзерцам, бо менавіта імі людзі выносяць з лясоў грыбы. Шпацыр у пошуках грыбоў можа супакоіць душу, якая чуе прагу да нейкіх здабычаў, а здабыць можна смачны абед з грыбамі: грыбы ў смятане, ялавічына пад грыбнай пярынкай, грыбчыкі са слоіка... і так далей. Можна бясконца пералічваць усе смачныя стравы, увянчаннем якіх будзе грыб. Старыя грыбнікі таксама добра ведаюць як і да чаго грыб больш пасуе і з чым яго есці. Аднак добра сабе пакласці не толькі грыб на талерцы, бо грыбы ўпрыгожваюць лес і, як ні дзіўна, але самымі прыгожымі з’яўляюцца тыя, якія лічацца атрутнымі. Усё-такі зялёны лясны дыван быў бы сапраўды менш цікавым, калі б не чырвона-белыя мухаморы, надзьмутыя пухавікі, якія пыхкаюць цёмна-зялёным дымам, і якіх цяжка не крануць нагой, бо проста просяцца, каб праверыць, ці ўжо даспелі настолькі, каб паглядзець заімшалую паравіну. А тая заўсёды прыносіць уласніку цвёрдага абутку нейкае дзіўнае задавальненне з эксперыменту на спеласць. А яшчэ і селадонавы грыб-шапка, якога называюць «ціхім забойцам». Можа здзіўляць назва, якая яму прыпісана, бо сам грыбчык прыгожанькі, а колерам нагадвае лімонны кісель, які (...) |