Ніва № 40 (3673), 4 кастрычніка 2026 г.
VІІІ Жывапісна-разьбярскі пленэр «Мая малая айчына 2026»Аляксей МАРОЗVІІІ Жывапісна-разьбярскі пленэр «Мая малая айчына 2026», які арганізавала Культурнае аб’яднанне «Тыбель» з Якубова ў супрацоўніцтве з Музеем і асяродкам беларускай культуры ў Гайнаўцы, праходзіў у час цёплага надвор’я. Мастакі рэзьбілі і малявалі на пляцоўцы Гайнаўскага белмузея і ў іншых месцах Гайнаўшчыны, а плён іх працы атрымаўся багаты і разнародны. Падвядзенне вынікаў працы мастакоў адбылося 21 жніўня ў Гайнаўскім белмузеі. Удзел у пленэры вядомых жывапісцаў і скульптараў прадвяшчаў выкананне якасных і цікавых прац і так адбылося. Гайнавяне на пленэрнай выставе маглі ўбачыць многа цікавых і арыгінальных карцін і скульптур. Тычыліся яны вядучай тэмы мастацкага пленэру «Мая малая айчына», а частка мастацкіх работ звярталася да жыцця беларусаў Гайнаўшчыны. Можна было ўбачыць пушчанскія краявіды, выявы прыроды, вясковай і гарадской архітэктуры. Паўстала шэсць скульптур, у тым дзве вялікіх памераў і каля трыццаці карцін, перш за ўсё алейных на палатне. — Спачатку ў нас узнікла ідэя разьбярскага пленэру па дрэве. Такія пленэры арганізаваліся ў Гайнаўцы раней і яны для нас былі інспірацыяй. Першы пленэр быў пленэрам разьбы па дрэве. Пасля сталі арганізаваць жывапісна-разьбярскія пленэры, — сказаў старшыня ўправы Культурнага аб’яднання «Тыбель» і заадно дырэктар Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк на адкрыцці пленэрнай экспазіцыі. — (...) |