Ніва № 40 (3673), 4 кастрычніка 2026 г.

Пятнаццацігоддзе калектыву „Жаваранкі”

Анна ІВАНЮК

Па ініцыятыве Аляксея Герасімюка, тагачаснага солтыса і адначасова раднага Гайнаўскай гміны, пры вялікай прыхільнасці войта Ольгі Рыгаровіч, а таксама дапамозе свядомых беларусаў у Махнатым адбылася незвычайная падзея.

Пятнаццаць гадоў таму назад, 17 красавіка 2011 года адбыўся арганізацыйны сход з мэтай стварэння вакальнага ансамбля ў нашай вёсцы.

На спатканне прыехала дырэктар Гміннага асяродка культуры Раіса Кот і музычны інструктар Пётр Скепка. У арганізацыйны камітэт увайшлі (у алфавітным парадку) Аляксей Герасімюк, Марыя Герасімюк, Аляксандра Іванюк, Анна Іванюк, Вячаслаў Клімюк, Міраслава Клімюк, Хрысціна Красько, Марыя Мароз, Дарота Раманюк.

Сабраныя аднагалосна прынялі пастанову аб заснаванні ў нашай вёсцы вакальнага калектыву — першага ў Гайнаўскай гміне.

Адразу пачалася вельмі інтэнсіўная праца. Праўду кажучы, рэдка здараецца такі энтузіязм, якім мы былі апантаныя. Вельмі часта збіраліся на рэпетыцыі.

Музычны інструктар Пётр Скепка, прафесіянал у галіне беларускай народнай песні, у хуткім часе навучыў нас шмат нашых песень. За год да „хрысцінаў” калектыву, адбылося многа публічных выступаў. Калектыў Гайнаўскай гміны станавіўся што раз больш папулярным.

Пасля трох месяцаў ад заснавання калектыву, 13 ліпеня 2011 года, да нас прыехалі госці з Беластока: Янка Сычэўскі — старшыня Галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF