Ніва № 40 (3673), 4 кастрычніка 2026 г.
Ці праект Канстытуцыі Офіса асуджаны паўтарыць 1994 год?Міраслаў МІКУЛЕВІЧБеларуская прававая традыцыя пачалася далёка не ў 1990-я гады. Наша зямля ведае фундаментальныя прыклады суверэннай думкі: тры Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588 гадоў былі шэдэўрамі еўрапейскага канстытуцыяналізму свайго часу. Пазней былі тры Устаўныя граматы БНР 1918 года і чатыры рэдакцыі Канстытуцыі БССР 1919, 1927, 1937 і 1978 гадоў. І тут прасочваецца вельмі важная хранічная праблема — зменлівасць і тая лёгкасць, з якой прававая аснова ператвараецца ў інструмент бягучай палітычнай сілы. Падобнае цалкам і поўнасцю перайшло і ў суверэнную Рэспубліку Беларусь. Канстытуцыя 1994 года, якую сёння спрабуюць ідэалізаваць, за кароткі гістарычны прамежак перапісвалася тройчы: у 1996, 2004 і 2022 гадах. Можна папракнуць Лукашэнку, што гэта ўсё з за яго. Але давайце не будзем забывацца, што Канстытуцыя 1994 года пісалася да Лукашэнкі, а менавіта яшчэ былымі камуністамі пад цалкам канкрэтнага чалавека — Вячаслава Кебіча. Дакумент быў першапачаткова слабы, утрымліваў крытычныя сістэмныя дзіркі ў балансе ўлад і ствараўся для падтрымкі бягучага моманту, без аглядкі на будучыню. Сцэнарый транзіту ўлады пайшоў не так, як разлічвалі, і па выніку гэтым жа дакументам скарыстаўся ўжо сам Лукашэнка. Таму апісанне новага праекта як «натхнёнага Канстытуцыяй 1994 года і Малой Канстытуцыяй 2007 года»1 выглядае як праява палітычнага рамантызму. Момант з Малой Канстытуцыяй 2007 (...) |