Ніва № 40 (3673), 4 кастрычніка 2026 г.
На палях ААНУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧАпошняя сесія Генеральнай асамблеі ААН сталася, бадай што, найбольш рэзананснай за апошні час. Для нас яна адметная найперш тым, што ўпершыню за дзесяць апошніх гадоў на палях сесіі ў Нью-Ёрку сустрэліся міністры замежных спраў Польшчы і Беларусі. Ці гэта сапраўды нейкі істотны крок да «адлігі», ці проста пратакольна-дыпламатычны рэверанс — пакажа бліжэйшы час. Зрэшты, нейкія станоўчыя зрухі ўжо ёсць, найперш у стаўленні лукашэнкаўскай улады да польскай меншасці ў Беларусі. Іншай адметнай падзеяй на сесіі ААН стаў выступ прэзідэнта Аргенціны Хаўера Мілея. Гэты палітык-лібертарыянец вядомы тым, што мае на сусветныя працэсы свой адрозны погляд і, як правіла, не зважаючы на аўдыторыю і так званую паліткарэктнасць, рэжа праўду так, як яе разумее. Мілей наўпрост заявіў: ААН стваралася пасля Другой сусветнай вайны дзеля высакародных мэт — мірнага выраршэння канфліктаў, свабоды і чалавечай годнасці, але з гадамі пераўтварылася ў непатрэбную арганізацыю, існаванне якой падтрымлівае касту «фатальна пагардлівых паразітаў, якія хаваюцца пад маскамі добрапрыстойных бюракратаў». ААН спакваля перастала быць пляцоўкай, дзе суверэнныя дзяржавы спрабуюць дамовіцца паміж сабой і пераўтварылася ў наднацыянальную бюракратычную сістэму, якая імкнецца ўказваць грамадствам як яны мусяць жыць. Узнікла парадаксальна абсурдная сітуацыя, калі ААН бяссільная перад дыктатурамі, тэрарызмам і войнамі, але адначасна хоча рэгуляваць жыццё (...) |