Ніва № 39 (3672), 27 верасня 2026 г.
«Гісторыя царквы ў Крынках»Анна ШАЙКОЎСКАЯГэта гісторыя перш за ўсё пра людзей. Веслаў Харужы пра сваю навейшую кнігу. «Dzieje cerkwi w Krynkach» — такі загаловак мае навейшая кніга гісторыка Веслава Харужага, выдадзеная Беларускім цэнтрам культуры ў Беластоку, Беларускім гістарычным таварыствам і Праваслаўным прыходам у Крынках. Першая прэзентацыя кнігі адбылася 18 верасня ў Гмінным асяродку культуры ў Крынках. Анна Шайкоўская паразмаўляла з Веславам Харужым пра ягоную кнігу і пра гісторыю царквы ў Крынках. Анна Шайкоўская: — Шмат гадоў Вы працавалі над кніжкай? Веслаў Харужы: — Само пісанне заняло мне амаль тры гады. А збіраў крыніцы фактычна ўжо 38 гадоў. Першапачаткова збіраўся пісаць пра Крынкі, калі завяршаў гістарычныя студыі на філіяле Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку. Думаў пісаць магістарскую дысертацыю на гэту тэму, аднак канчаткова пісаў пра Беларускую сялянска-работніцкую грамаду на Беласточчыне. Тэма царквы чакала, можна сказаць, некалькі дзясяткаў гадоў. Цягам гэтага часу знаходзіў я штораз больш крыніц, паяўлялася ўсё больш літаратуры і крыніц у Інтэрнэце, так што крыніцы па гісторыі Крынак ды праваслаўнага і каталіцкага прыходаў вельмі багатыя. Ёсць над чым працаваць і ёсць што апісваць. Я думаю, што на гэтую тэму будзе напісана яшчэ не адна праца. — Тэма царквы ў Крынках даволі цікавая. Гэта адна з найстарэйшых праваслаўных цэркваў на Сакольшчыне. — Адна з найстарэйшых. Хаця пішучы, былі (...) |