Ніва № 39 (3672), 27 верасня 2026 г.

«Беларускі панадворак» пад дажджом і з песнямі Памідорава

Андрэй МЯЛЕШКА

На свяце вуліцы Варшаўскай у Беластоку 5 верасня працаваў «Беларускі панадворак», арганізаваны Цэнтрам беларускай культуры. Размясціўся ён у дворыку БГКТ па вуліцы Варшаўскай, 11.

Гасцей чакала насычаная праграма: можна было далучыцца да чытання «Дзядоў» Адама Міцкевіча па-беларуску, зазірнуць на беларускі кірмаш, паўдзельнічаць у творчых занятках ці проста паразмаўляць і адчуць атмасферу свята.

Праўда, надвор’е вырашыла праверыць арганізатараў і гасцей на трываласць. Моцная залева стала ці не адзінай перашкодай, але свята не спынілася. А фінальнай кропкай стаў канцэрт Аляксандра Памідорава.

Для кіраўніка Цэнтра беларускай культуры Анатоля Вапа ўдзел у такім свяце — гэта найперш магчымасць паказаць, што беларуская культура ў Беластоку жыве.

— Перш за ўсё трэба паказваць, што мы, беларусы Падляшша, тут ёсць, жывём і ў Беластоку. А гэтае свята — вельмі добрая нагода, каб сюды трапілі і староннія людзі, якія цікавяцца культурай, ужо не кажучы пра беларускую культуру. Яны выходзяць на шпацыр, заглядаюць у розныя месцы, на розныя мерапрыемствы і таксама сюды трапляюць. У нас вельмі багатая праграма, і кожны мог знайсці сабе нешта цікавае.

Кнігі, якія вяртаюць памяць

На «Беларускі панадворак» са сваімі кнігамі завітаў Яраслаў Іванюк, кіраўнік фонду і выдавецтва Kamunikat. Для яго прысутнасць беларускай кнігі на такіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF