Ніва № 39 (3672), 27 верасня 2026 г.
Паўстанец з фотакамерайУладзімір АРЛОЎПрапаную шаноўным чытачам «Нівы» аповед пра яшчэ аднаго героя маёй будучай кнігі пра тых, хто ў розныя часы змагаўся за свабоду і незалежнасць Айчыны. Ягонае імя дагэтуль вядомае толькі ў вузкім коле адмыслоўцаў, хоць дзякуючы гэтаму чалавеку мы, нашчадкі, ведаем дзясяткі абліччаў вядомых асоб ХІХ стагоддзя, сярод якіх найбольшую цікавасць выклікаюць паўстанцы 1863 года. „А позвольте-ка, голубчик, осведомиться, что это у вас в дагеротипном кабинете за птичка с лошадкой на кресле для клиентов? Ах, значит, это дорогие вашему серцу символы! Каких государств? Короны и Княжества? Забудьте, голубчик! Теперь Россия здесь будет навеки! А вас, голубчик, вскороcти ждет путешествие по ее сибирским просторам. Надеюсь, встретитесь там со многими, кто в вашем кресле сиживал”. Справа (выбачаюся за міжвольны каламбур) адбывалася на пачатку гістарычнага 1863 года. Насупраць расейскага следчага сядзеў адзін з першых мінскіх фатографаў Антон Прушынскі. Згаданае крэсла з Белым арлом і „Пагоняй” у ягоным атэлье сталася галоўным рэчавым доказам прыналежнасці гаспадара да паўстанцкага руху. Яшчэ адной страшнай „уликой” была таксама частка рэквізыта — чамарка (адзенне, што насілі інсургенты). Дарэчы, славуты хрэстаматыйны здымак Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча зроблены Прушынскім, мяркуючы па ўсім, акурат у той чамарцы. Сын вілейскага межавога суддзі, Антон рана пакінуў шляхецкі дом бацькоў і (...) |