Ніва № 39 (3672), 27 верасня 2026 г.
Неаготыка ў вечаровым цягніку ў ВільнюУладзімір РАМАНОВІЧУжо сонца хілілася за гарызонт, афарбоўваючы вагон у цёплыя вечаровыя колеры. Са мною побач — вялікая торба, у якой ляжалі некалькі маіх уласных упрыгожанняў і з дзясятак кашуль з нашым беларускім арнаментам. Кнігу з сабой у дарогу я, на жаль, захапіць забыўся. Дзень перад паездкай выдаўся настолькі насычаным, што я ледзь паспеў на ровары даляцець да вакзала. На душы было радасна і хвалююча: я ведаў, што ўжо днём 23 жніўня апынуся ў Вільні на святкаванні беларускай Незалежнасці сярод нашай дыяспары. У вечаровым цягніку вочы заплюшчваюцца хутка, стома мінулага дня пачала хіліць у сон. І раптам, у гэтым паўзмроку, праз некалькі крэслаў наперадзе я заўважыў дзяўчыну. Яна выглядала ашаламляльна: патрасаючы, незвычайны і фантазійны вобраз, цікавы японскі стыль адзення, які проста немагчыма ігнараваць. Перабароўшы лёгкае змушэнне і нясмеласць маладога хлопца, я вырашыў загаварыць. Менавіта ў гэты момант у маёй галаве нарадзілася выразная ідэнтычнасць, творчая думка: вось яна, выдатная тэма для газеты «Ніва»! * * * Маю суразмоўніцу клічуць Хайдзі. Гісторыя яе жыцця сама па сабе падобная да вандроўкі: яна нарадзілася ў далёкай Бразіліі, але апошнія пяць-шэсць гадоў жыве ў Германіі. Стыль, які яна абрала гэта не проста яе адзінкавае дзіўнае хобі, а цэлы міжнародны рух самавыражэння, якім па ўсім свеце цікавяцца тысячы людзей, што спрабуюць уцячы ад шэрай будзённай (...) |