Ніва № 39 (3672), 27 верасня 2026 г.

Вакол бульбы аб’ядналіся, і наеліся ўсе! „Земнячыско” ў Юшкавым Грудзе

Уршуля ШУБЗДА

Дзякуючы Міхалоўскай гміне той сумнеў не пакідае чалавека на лішніх роздумах, бо бульба, картофля ці пыра — гэта смачны і карысны „земняк”. А бульбафэст „Земнячыско” даказвае, што той менавіта „земняк” лётае з салона пад стрэхі, і са стрэх на салоны, значыць, у той бок і назад, нібыта рускі спутнік.

Пад лозунгам «Падляшскія смакі ад поля да стала» ў Міхалоўскай гміне прайшло свята бульбы. Папулярнае мерапрыемства пад назвай «Земнячыско» традыцыйна адбылося ў Юшкавым Грудзе. Дзякуючы мясцовым колам вясковых гаспадынь можна было пакаштаваць традыцыйныя, і самыя вытанчаныя стравы з бульбы. Але, як падкрэслівае намеснік дырэктара Гміннага асяродка культуры ў Міхалове Юрка Астапчук, гэта адзін з элементаў, на які складаецца папулярнасць мерапрыемства.

— Удзельнічаюць у ім нашы беларускія папулярныя калектывы, якія працуюць на Падляшшы, — адзначыў віцэ-дырэктар. — Гэтая імпрэза вельмі папулярная. І людзі штораз больш яе наведваюць і дамагаюцца, каб яна была цыклічнай, штогадовай. Як штогод, будзе канцэрт, будуць выступаць зоркі, у сямнаццаць сорак пяць пачынаем. Спяваць будуць і дзеці, і дарослыя, таксама нашы беларускія калектывы — „Рэчанька”, „Каласкі”, нашы новы калектыў „Хуліганы” з гміны Міхалова. Таму будзе на што паглядзець, будзе чаго паслухаць, будзе пры чым патанцаваць.

Многія з фестываляў, якія праходзяць у гміне Міхалова, пачынаюцца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF