Ніва № 39 (3672), 27 верасня 2026 г.

Прадстаўнікі Рады Еўропы наведалі Беласток. Рыхтуецца даклад пра беларускую культуру і беларускую супольнасць

Міхал ІВАНЮК

«Я перакананы, што кожная інвестыцыя і кожная падтрымка, накіраваная на беларускую меншасць дзеля захавання яе ідэнтычнасці, культуры і мовы, з’яўляецца адначасова інвестыцыяй у будучую свабодную дэмакратычную Беларусь, заснаваную на агульных еўрапейскіх каштоўнасцях і на гістарычнай памяці Беларусі...» — Ігар Лукашук.

У пятніцу, 11 верасня, наведала Беласточчыну прадстаўніца Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Таццяна Тэрмачыч — кіраўніца сакратарыята Камітэта па культуры, навуцы, адукацыі і СМІ. Cуправаджала яе Агнешка Памаска, дэпутатка Сейма Рэспублікі Польшча і старшыня Камісіі па еўрапейскіх справах і польскай дэлегацыі ў Парламенцкай Асамблеі Рады. Вынікам гэтай сустрэчы стала канферэнцыя, у якой, акрамя Агнешкі Памаскай, прынялі ўдзел падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі, дэпутат Сейма Кшыштаф Трускаляскі, дэпутат Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства Яцэк Пёрунэк, грамадскі дарадца маршалка Падляшскага ваяводства па пытаннях нацыянальных і этнічных меншасцей Аляксандр Васыюк і старшыня камісіі па справах нацыянальных і этнічных меншасцей Падляшскага сейміка Ігар Лукашук. Канферэнцыя была прысвечана пытанням культуры нацыянальных меншасцей і самой беларускай нацыянальнай меншасці, а таксама працы над рапартам аб становішчы беларускай культуры і нацыянальнай меншасці.

Пасля візітаў прадстаўнікоў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF