Ніва № 39 (3672), 27 верасня 2026 г.

Вершаўчытальня Андрэя Сцепанюка (112). Жывая памяць

Андрэй СЦЕПАНЮК

Сяргею Дэнісюку (19631981), вучню класа „ц” Бельскага беларускага ліцэя ў 19781981 гадах прысвячаю.

Ізноў аб ёй, аб памяці. Калі пачынаюцца з ёю штораз большыя праблемы ў штодзённым жыцці, прыходзяць хвіліны, калі трэба вынесці яе на першае месца. І ад пачатку да канца не забыць, што яна з’яўляецца часткай нашага ўнутранага жыцця. Чаму ўнутранага? Бо тое вонкавае не адыгрывае ўжо такой ролі, як многа гадоў таму назад. І што ж з таго, што на твары адна глыбокая рыса заходзіць на другую, жывот ідзе намнога раней чым ногі, а тыя ж ногі то зусім ужо не ідуць, а больш сапраўдным будзе тут сцвярджэнне, што яны паўзуць. Але, яшчэ робяць гэта хутчэй за чарапаху, і за гэта можна было б узнагародзіць такіх „бегуноў” медалём. Аб чым было ў пачатку тэксту? Дык здаецца, не аб нагах, а... аб памяці. А яна прынамсі тое, што найважнейшае, захавала.

* * *

Васемнаццацігадовы Сярожа глядзіць на нас з партрэта на надмагільніку сваімі маладымі вачамі. Яму васямнаццаць, а нам больш за шэсцьдзясят, а дык мы вучыліся ў адным класе Бельскага беларускага ліцэя. Крыся, Бася, Галіна, Света, Оля, Тамара, Аліна, Валодзя і я — Андрэй. Столькі нас сабралася 13 верасня ў кленіцкай царкве на паніхідзе і потым на могілках пасля 45 гадоў (дакладна) ад таго часу, калі Сярожа загінуў, ехаўшы на сваім матацыкле. Сорак пяць гадоў. Як неверагоднай стала гэтая лічба. У той час, калі ўсё адбылося, здаецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF