Ніва № 39 (3672), 27 верасня 2026 г.

Нецікавы час

Міхаіл ВАЙНОВІЧ

Калі вы лічыце, што мы жывём у вельмі цяжкія часы, і гэта ёсць наша галоўная праблема, то вы яшчэ не да канца ахопліваеце маштабаў усёй трагедыі.

Ну што такое цяжкія часы. А калі яны былі лёгкія? Ну, можа для асобных індывідаў і былі. Дык і зараз хапае тых, хто на цяжкасцях лапы грэе.

У асноўным людзям прыходзілася пераадольваць цяжкасці ва ўсе часы. Напэўна так было задумана ад пачатку. Нешта з той серыі, што ў поце свайго аблічча прыйдзецца здабываць хлеб свой. І калі прасцей гэта было зрабіць, калі складаней, але прыходзілася прыкладваць намаганні самім, і навучаць будучыя пакаленні, што жыццё штука не простая.

Справа не ў гэтым. Зараз праблему складанасці жыцця ўзмацняе і той факт, што паралельна з тым, што часы цяжкія, дык яны яшчэ і нецікавыя.

Нецікавыя.

Ага. Можна дабавіць і такія вызначэнні, як расчаравальныя, мітуслівыя, перагружаныя, напружаныя, з недахопам часу і гэтак далей. Але галоўнае, што нецікавыя.

І нецікавыя не нам асабіста. Нам то часу бракуе заўважыць іх нецікавасць. Тым больш асэнсаваць, што гэта такое. Бо многія скажуць, што маюць вялікія зацікаўленасці ў гэтым жыцці. У прафесійным росце там, у бізнесе, творчасці. Хтосьці ў сямейных справах. Іншы ў асабістых задавальненнях. Ды мала чаго там яшчэ ёсць.

Не. Не пра тое гутарка. Яны нецікавыя для знешняга назіральніка, якім можаце хоць на хвілінку стаць і вы. Пры жаданні, вядома ж. Пра гэтыя часы няма (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF