Ніва № 39 (3672), 27 верасня 2026 г.

Буферная зона — працяг

Міра ЛУКША

Польскі ўрад падаўжае буферную зону на мяжы з Беларуссю яшчэ на тры месяцы, да 29 лістапада. Якую тэрыторыю яна ахоплівае? Яна застаецца нязменнай у параўнанні з папярэднімі месяцамі. Распасціраецца ўздоўж мяжы на ўчастку даўжынёй 78,29 км, размешчаным у межах тэрытарыяльнай зоны дзеяння памежных застаў у Міхалове, Нараўцы, Белавежы, Дубічах-Царкоўных і Чаромсе. Участак забароны даўжынёй 59,24 км ахоплівае 200 метраў ад дзяржаўнай мяжы. Участак даўжынёй 15,26 км, размешчаны ў межах прыродных запаведнікаў, шырэйшы, прыкладна на 2 км, а ўчастак даўжынёй 3,79 км углыб краіны будзе працягвацца прыкладна на 4 км. Зона, як правіла, выключае мясцовасці і турыстычныя сцежкі, каб уплыў абмежаванняў быў мінімальным для жыхароў, турыстаў і прадпрымальнікаў. На працягу некалькіх гадоў Польшча паслядоўна пашырае сістэму аховы мяжы з Беларуссю. На гэтую мэту ўжо выдзелена амаль 3 мільярды злотых. Сродкі былі выкарыстаны, сярод іншага, на мадэрнізацыю і ўмацаванне існуючага фізічнага бар’ера і стварэнне шырокамаштабнай электроннай сістэмы бяспекі. Сумежныя інвестыцыі таксама ўключаюць другую лінію бар’ера, назіральныя вежы і асфальтаваную дарогу ўздоўж лініі аховы мяжы. Сістэма бяспекі дапаўняецца сучаснай інфраструктурай для выяўлення беспілотнікаў. Тэхнічныя рашэнні падмацоўваюцца заканадаўчымі мерамі. Адной з іх з’яўляецца якраз падтрыманне буфернай зоны, якая прызначана для палягчэння працы Памежнай аховы і іншых службаў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF