Ніва № 39 (3672), 27 верасня 2026 г.
Калектыўная адказнасць ці кляймо?Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧНе перастаю я здзіўляцца нашым незалежным дэмакратычным асяродкам, медыям і грамадска-палітычным структурам. Сярод многіх хібаў, якія ў прынцыпе ўласцівыя прадстаўнікам кожнага народа, хай сябе яны і называюць элітай, беларусы вылучаюцца адной адметнасцю. І адметнасць гэтая надзвычай непрыемная, заганная і глыбока ўкаранёная. Прыблізна, можа не да канца дакладна акрэслена, назваць гэта можна паталагічным самапрыніжэннем і саматаўраваннем. У беларускіх і беларускамоўных незалежных медыях, якіх зрэшты не так і шмат, спрэс чытаем і чуем наступныя азначэнні: «беларускі рэжым», «беларуская дыктатура», «беларускія сілавікі», «беларускія турмы», «беларускі кіраўнік». Калі хоць крыху ўдумацца, то ўсе гэтыя азначэнні скрозь фальшывыя і няслушныя. Таму што ўсё згаданае, усе пералічаныя катэгорыі маюць сёння менавіта і выразна антыбеларускі характар і скіраваны менавіта супраць усяго нацыянальнага беларускага. Тое, што аснову гэтай таталітарнай дыктатуры складаюць мясцовыя прадстаўнікі — таксама праўда, але ж гэта толькі частка праўды. Характэрны і яскравы тут прыклад з сітуацыяй вакол Анджэя Пачобута. Пры апісанні яго зняволення і вызвалення скрозь мы чулі і чыталі прыблізна такое: «Адзін з лідараў польскай меншасці быў вызвалены з беларускай турмы». Такім чынам у галовах усіх складаецца і фармуецца выразны наратыў: «У Беларусі хапаюць, арыштоўваюць, катуюць і пераследуюць у розны спосаб (...) |