Ніва № 39 (3672), 27 верасня 2026 г.

Падтрымліваць беларускі характар школы

Аляксей МАРОЗ

Размова з новым дырэктарам ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы Дарыюшам Мусюком.

— Вы раней працавалі намеснікам дырэктара Гайнаўскага белліцэя. Калі дырэктар Ігар Лукашук пайшоў у водпуск па аднаўленні здароўя, Вы на працягу года былі выконваючым абавязкі дырэктара. Зараз Вас выбралі новым дырэктарам белліцэя.

— Дырэктар Ігар Лукашук ужо не з’яўляецца настаўнікам нашай школы. 24 ліпеня быў праведзены конкурс на пасаду дырэктара. Я быў адзіным кандыдатам на гэтую пасаду і быў выбраны дырэктарам ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы.

— Якія Вашы прапановы ў сувязі з беларускім характарам школы?

— Я маю намер падтрымліваць беларускі характар школы, які быў дагэтуль. Мы будзем надалей рэалізаваць эксперымент, які ахоплівае ўсіх вучняў нашай школы абавязковай вучобай беларускай мове з першага па чацвёрты клас. Вучні ў заявах на паступленне ў наш ліцэй ужо дэкларуюць, што будуць прымаць удзел у нашым эксперыменце і абавязкова вучыцца беларускай мове, гісторыі і культуры беларускай меншасці. Усе мерапрыемствы звязаныя з беларускім характарам школы адбываюцца на беларускай мове. Нашы вучні на канец вучобы здаюць матуральны пісьмовы і вусны экзамены па беларускай мове.

— Якія Вашыя прапановы ў агульным плане дзейнасці ліцэя?

— Мая мара — утрыманне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF