Ніва № 37 (3670), 13 верасня 2026 г.

«Barn+Field» альбо «Клуня+Поле» — фестываль, які злучае пакаленні.

Юрась ДЗЯШУК

Ад самага пачатку, як толькі мала дыя бяльшчане адважыліся арганізаваць у Студзіводах фестываль «Barn+Field», што ў перакладзе на мову значыць «Клуня+Поле», наведваю гэты жнівеньскі івэнт.

Так і гэтым разам, ідучы з чыгуначнай станцыі «Бельск-Падляшскі», ужо на сярэдзіне вуліцы Студзіводскай пачалі даносіцца гукі фестывалю, якія азначаюць — усім туды! І чым бліжэй я туды падыходзіў, тым больш і больш сустракаў маладых і прыгожых людзей, якія парамі і цэлымі кампаніямі прагульваліся па Студзіводах.

Сам фестываль амаль цалкам арганізаваны і робіцца ў асноўным маладымі хлопцамі ды дзяўчатамі ў веку +- ад 16 да 25 гадоў не толькі з Бельска, Гайнаўкі ці Беластока, а і з усёй Польшчы, з Варшавы і Лодзі, са Шлёнска і Кашуб, а нават і з замежжа, у тым ліку і з Беларусі.

Трымаючы ў памяці мінулы і пазамінулы фестывалі, калі ўсё пачыналася з самаробнай сцэны без даху і на драўляных паддонах, перакрочыўшы яго ўваход, першая думка была: «Ваў! Вось гэта маштаб у гэтым годзе!»

На маё меркаванне, ён штогод прырастае ў падвойным памеры ўсяго — сцэны, гандлю, атракцый і майстар-класаў і, зразумела, гасцей.

Адзінае, у чым фестываль амаль не прырастае — гэта тэрыторыя. Бо фактычна ён праводзіцца на прыватных тэрыторыях сям’і Фіёнікаў. У Полі — вакол Клуні. Але ў гэтым і ёсць яго асаблівая фішка.

Першы фестывальны дзень, а гэта былі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF