Ніва № 37 (3670), 13 верасня 2026 г.
Служылі Айчыне (ч.ІІ)Уладзімір АРЛОЎПётра Садоўскі Для самай лаканічнай характарыстыкі спадара Пётры я абраў бы слова «фенаменальны». Ён фенаменальна валодаў беларускай мовай, а раем для сябе называў родную паўночнабеларускую прыдзвінскую гаворку. Ён фенаменальна ведаў і сваю галоўную замежную — нямецкую мову (апрача яе, у ягоным арсенале лінгвіста былі яшчэ англійская, французская і іcпанская). Мой старэйшы сябра і перакладчык немец Норберт Рандаў захапляўся тым, як лёгка Пётра пераходзіў на верхненямецкі і ніжненямецкі дыялекты, на якіх не толькі размаўляў, але і спяваў. Ні ў якім «ін’язе» гэтаму не вучылі. Спяваў ён таксама фенаменальна. Найперш беларускія народныя песні, якіх у ягоным запасе была, здаецца, не адна сотня. Ён меў фенаменальны літаратурны густ. Ён выдаў фенаменальную аўтабіяграфічную кнігу «Мой шыбалет» (рэкамендую самастойна пашукаць адказ: што такое гэты таямнічы шыбалет?). У ёй ані не пярэчачы адно аднаму сустрэліся трактат пра мову, публіцыстычныя развагі і натхнёная паэма пра маленства. Паэма асабліва дарагая мне, таксама полацкаму мальцу і, спадзяюся, таксама носьбіту апетага Рыгорам Барадуліным полацкага менталітэту, рысы якога так яскрава выяўляў незабыўны Пётра Вінцэнтавіч. Ён, выкарыстоўваючы ў дыскусіях усе сучасныя тэхнічныя магчымасці, быў фенаменальна інтэлектуальны і не менш зацяты спрэчнік, што, магчыма, і не дазволіла выдаць новых кніг. Шэсць гадоў у 1990-я гады (...) |