Ніва № 37 (3670), 13 верасня 2026 г.
Ці па-беларуску напісаны беларускія шыльды?Віталь ВОРАНАЎЯ гадаваўся ў вёсцы Удзела на Глыбоччыне. Калі мясцовыя жыхары размаўляюць паміж сабой па-беларуску, яны амаль ніколі не скажуць «Удзела». Для нас гэта заўсёды «Вудзела». Так гаварылі мае бацькі і дзяды, так гавораць і сёння. Прызнаюся, мне і самому хацелася б, каб менавіта гэтая форма калісьці з’явілася на дарожнай шыльдзе. Больш за тое, у сваіх артыкулах я нярэдка свядома пішу «Вудзела», падкрэсліваючы мясцовую гутарковую традыцыю. Але я разумею і іншае. Пакуль існуе агульнапрынятая норма беларускай літаратурнай мовы, у энцыклапедыі, навуковым артыкуле, на карце ці ў дзяржаўным рэестры я павінен напісаць Удзела. Калі калі-небудзь норма зменіцца і прыме мясцовую форму — іншая справа. Пакуль жа трэба адрозніваць тое, як мы гаворым, ад таго, як мы пішам. Цікава, што амаль такі самы прыклад знаходзім на Падляшшы. Афіцыйная беларуская назва цэнтра гміны — Орля, і менавіта яе бачым на шыльдзе. Але ў мясцовай гаворцы гэта Вуорля, або, прыблізна перадаючы вымаўленне, Вурля. І ніхто не патрабуе пісаць на дарожным знаку «Вуорля». Тут быў ужыты зразумелы прынцып: мясцовае вымаўленне застаецца мясцовым вымаўленнем, а афіцыйная беларуская назва атрымлівае форму, прынятую ў беларускай літаратурнай мове. І вось менавіта з гэтай перспектывы мне стала цікава паглядзець на астатнія беларускія назвы населеных пунктаў гміны Орля. Дваццаць сем беларускіх назваў У дзяржаўным (...) |