Ніва № 37 (3670), 13 верасня 2026 г.
Жывуць людзі ў ПлянцеУршуля ШУБЗДА105-ы выпуск фестывалю «І тут жывуць людзі» прайшоў у Плянце, што ў гміне Нараўка. Папулярныя патанцоўкі арганізуе Беларускі музей у Гайнаўцы, а тыя цэлы час карыстаюцца вялікім зацікаўленнем. Мерапрыемствы прыцягваюць людзей з за свойскага клімату, але таксама дзякуючы вядомым народным калектывам, як «Перапёлка» з Гайнаўкі ці «Цаглінкі» з Ляўкова. Уршуля Анішчук з «Цаглінак» падкрэслівае, што час канікул гэта дзясяткі выступаў на падляшскіх фэстах. — Спяваем амаль пяцьдзясят гадоў. Сёлета будзем святкаваць свой юбілей, — кажа Уршуля Анішчук з «Цаглінак». — Мы часта выступалі, у ліпені амаль кожныя выходныя. А спяваем і беларускія, і рускія, і ўкраінскія песні, і такія з нашага рэгіёна. Я самая з Заблотчыны, гэта таксама гміна Нараўка, але тут нарадзілася, гэта мая парафія і пэўна таму спяваю ў гэтым калектыве. Калектывы з Гайнаўшчыны могуць паганарыцца не толькі спевам і танцамі, захапляюць таксама народнай вопраткай. Частка была зробленая ў Беларусі, як у калектыву «Цаглінкі», а частка пашытая тут, на Падляшшы. Гэта не толькі беларускія народныя строі, але таксама вопратка ўсходніх суседзяў з іншых краін. — Зараз мы ў беларускай вопратцы, але маем і расійскія і ўкраінскія строі таксама, — кажа Куба Міхальчук з «Перапёлкі». — Я пачаў танцаваць, калі быў у другім класе пачатковай школы, але далей выступаю на фестывалях. Апрача добрай музыкі і выступу папулярных (...) |