Ніва № 37 (3670), 13 верасня 2026 г.
Свята Успення праведнай Анны ў Старым КорнінеАляксей МАРОЗСвята Успення праведнай Анны распачалося ў Старым Корніне 6 жніўня з усяночнай багаслужбы. 7 жніўня асвячалася вада і ў час галоўнай літургіі малітвы ўзначальвалі архіепіскап Бельскі Грыгорый і епіскап Гайнаўскі Павел. Тады сабралася многа святароў, прыхаджан і паломнікаў, якія маліліся ў царкве св. Архістраціга Міхаіла ў Старым Корніне і стоячы на цвінтары. Сярод сабраных вернікаў было многа маладых сужонстваў з дзеткамі. Гроб з плашчаніцай праведнай Анны знаходзіўся ў цэнтральным месцы Міхайлаўскай царквы і за увесь час служэння літургіі і пасля яе заканчэння многія вернікі падыходзілі да гроба і пакланяліся праведнай Анне. Вернікі маліліся таксама перад іконай праведных Іакіма і Анны і перад Карнянскай іконай Прасвятой Багародзіцы. Яна была напісана ў 2011 годзе і тады адбылося аднаўленне яе культу. Ад гэтага часу святкаванне ў гонар Карнянскай іконы Божай Маці адбываецца ў першую нядзелю пасля свята Успення Прасвятой Багародзіцы. — Раней паломнікі ішлі ў наша Корніна пяшком, прыязджалі на фурманках, а калі здалёк убачылі царкоўныя купалы многія станавіліся на калені і так дабіраліся да царквы, — расказвала старэнькая жыхарка Старога Корніна. Запісаны і вядомы не толькі жыхарам Корніна інфармацыі пра знойдзеныя пад царкоўнай падлогай шматлікія кійкі і кастылі, якія пакідалі хворыя, ацаліўшыся пасля малітваў перад цудатворнай Карнянскай іконай Божай Маці. У гэтым месцы (...) |