Ніва № 37 (3670), 13 верасня 2026 г.
Прэс-канферэнцыя, прысвечаная фільму пра Тамару СаланевічМіхал ІВАНЮКНаша Тамарка паказала беларуска-праваслаўны свет на малым і вялікім экранах. Тамара Саланевіч прысвяціла ўсю сваю прафесійную кар’еру партрэтаванню людзей, і, што вельмі важна, яна ўвяла меншасці, у тым ліку беларускую і праваслаўную, у агульнанацыянальную кінематаграфію. І яна рабіла гэта з незвычайным майстэрствам, пра што сведчаць шматлікія ўзнагароды на працягу ўсёй яе кар’еры. Але, перш за ўсё, яна была цудоўным чалавекам, чый запал быў заразлівым. І з гэтага запалу тут, у Беластоку і на Беласточчыне, была створана выдатная супольнасць кінематаграфістаў, рэпарцёраў і дакументалістаў, з якой паходзіць Юры Каліна. Менавіта ён здымае фільм пра Тамару Саланевіч — выдатную жанчыну, журналістку і рэпарцёрку... — адкрыла канферэнцыю Ілона Карпюк, намесніца дырэктара Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, які разам з Беластоцкім рэгіянальным аддзяленнем «Telewizja Polska S.A. у ліквідацыі», Тэлеканалам БелСат і горадам Беластокам з’яўляецца супрадзюсарам фільма. Нягледзячы на тое, што канферэнцыя праходзіла не ў рэгіянальным аддзяленні тэлебачання, дзе знаходзіцца галоўная студыя гуказапісу, названая ў яе гонар, яна адбылася каля будынка тэлебачання, на плошчы, якая ўжо шмат гадоў носіць імя заснавальніцы «беластоцкай школы рэпартажу». Канферэнцыя была арганізавана чатырма арганізацыямі, якія сумесна супрацоўнічаюць і фінансава падтрымліваюць стварэнне (...) |