Ніва № 37 (3670), 13 верасня 2026 г.
Якая Беларусь у XXI ст.?Міраслаў МІКУЛЕВІЧЯкую Беларусь вы хацелі б бачыць? Вольную? Дэмакратычную? Яно і не дзіўна. Старэйшае пакаленне так да канца і не ўсвядоміла, што атрымала ў 1991 годзе. А маладзейшыя дык увогуле не паспелі адчуць, толькі чуючы пра нейкія свабоды. І вось з нядаўняга часу зноў чутныя лозунгі з 90-х падобныя да „Беларусь у Еўропу...”, толькі на новы лад. Але ці не паўтараем мы памылак тых гадоў? Таму што першая памылка пасля здабыцця незалежнасці ўжо адбылася — аднабаковае растварэнне і здача суб’ектнасці на Усход. Але чаму змена вектара павінна раптам кардынальна змяніць сітуацыю? Няўжо гэта не банальная змена вонкавага кіравання? Наша геаграфічнае становішча вымалёўвае не самую пазітыўную перспектыву. Як бы людзі не хацелі ўсіх выгод еўрапейскай дэмакратыі, але варта памятаць, што на ўсходзе Беларусь мае нестабільнага суседа, а на захадзе суседзяў, якія маюць у першую чаргу ўласныя інтарэсы. Галоўная памылка тых, хто сёння прэтэндуе на палітычнае лідарства — сляпая ўпэўненасць у тым, што „зараз усё будзе інакш”. Не будзе. Беларусь не прайшла шлях нацыянальнага станаўлення ХІХ стагоддзя, як гэта было ў еўрапейскіх краін, а таму і ўмовы для будучага развіцця крыху адрозніваюцца. І спрабаваць бяздумна капіяваць вонкавыя атрыбуты без разумення іх фармавання і ўтрымання, прывядзе толькі да чарговай катастрофы за кароткі час. Задумайцеся, чаго няма ў еўрапейскіх краін, але ёсць у Беларусі? Дзіўна, але гэта (...) |