Ніва № 37 (3670), 13 верасня 2026 г.
Выбар Германіі?Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧПрызнаюся, што досыць шмат вандруючы па Еўропе, неяк так здарылася, што досыць даўнавата не даводзілася наведваць Германію, досыць блізкую геаграфічна ад Гродна і Беластока заходнюю суседку Польшчы. Па тым, што адбываецца ў Нямеччыне апошняе дзесяцігоддзе даводзіцца меркаваць з расповедаў сяброў і знаёмых, што там жывуць, а таксама з медый. Крыху нешта чытаю і слухаю з нямецкамоўных крыніц, а больш і падрабязнасці знаходжу на адпаведных тэматычных тэлеграм-каналах у перакладзе. Апошнім часам «гартаю» старонкі расейскамоўнай версіі папулярнай здаўна газеты «Bild». У адпаведнасці са сваёй назвай дае гэты таблоід досыць шырокую карціну падзей. У цэнтры ўвагі апошнія два тыдні былі, канешне, рэгіянальныя выбары ў зямлі Саксонія-Анхальт. Прыгадаем тут, што гэта тэрыторыя былой ГДР у цэнтральна-ўсходняй частцы цяперашняй Нямеччыны са сталіцай у горадзе Магдэбург. Паводле папярэдніх вынікаў у ландтаг, якія істотна не зменяцца, апазіцыйная апошнія гады «Альтэрнатыва для Германіі» набрала ажно 43,8% галасоў. Пры тым АдГ выйграла 38 з 41 наўпроставых мандатаў у гэтай зямлі. Яшчэ ў трох акругах перамагла Левая партыя. Хрысціянска-дэмакратычны саюз, які пяць гадоў таму ўзяў 40 з 41 мандата, на гэты раз не атрымаў аніводнага (!). Але нават такі феерычны рэгіянальны поспех не гарантуе АдГ мясцовай улады без кааліцыі з нейкім іншым. Такія вынікі многія называюць сапраўднай палітычнай рэвалюцыяй і ультраправым (...) |