Ніва № 37 (3670), 13 верасня 2026 г.
Доўгае жыццё СакратаМіра ЛУКШАМы ад Сакрата. Транспамежны, заўзяты, педантычны, пільны... Тэмпераментны. Са старажытнай друкавальнай машынкай і пяром. Ён іншым быць не мог, ад малога, ад 4 верасня 1936 года. 90 яму сёння было б. Ёсць. Што для нас засталося ад Сакрата Яновіча. Адзначылі мы дзень народзінаў нашага крынкаўскага, беларускага Сакратаса — так было напісана ў дакументах. Хто яго ведаў, хто толькі чуў. Пра тое пыталіся ў нас пацыенты ў бальніцы, куды Сакрат Яновіч трапіў пасля інсульту: «Гэты пан, гэты важны чалавек з Крынак — праўда Сакратас? Так напісана ў яго карце на койцы, заглянулі!» Тады яшчэ не абавязвала RODO, якое яшчэ больш робіць сакрэтным еўрапейскага чалавека. Без імя, без мовы... Без апазнавальных рыс. Суседа, земляка, старца-філосафа ці рабочага. А вакол нас усіх — Сцяна. І мы ўспаміналі Сакрата, дакучліва-заўзятага, працавітага аратага на роднай ніве, і дасціпнага і злоснага, вясёлага гаваруна і маўчуна, які адчуваў сябе старым, няспешна пераступаючы крок за крокам поруч нас, вядучы за сабою і проста побач... Крочыць далей тамака, узіраецца на нас тутака. * * * Чацвёртага верасня ў пятніцу ўвечары ў «Змене клімату» ў беларускім закутку вуліцы Варшаўскай у Беластоку былі ўспаміны ўсіх, хто шчыльна запоўніў вялікую залу клуба, а таксама дыскусія пра культуру, літаратуру і польска-беларуска-еўрапейскае памежжа. У дзевяностую гадавіну з дня нараджэння Сакрата Яновіча, аднаго з найважнейшых беларускіх (...) |