Ніва № 35 (3668), 30 жніўня 2026 г.
Няхай жыве незалежнасць!Уладзімір АРЛОЎДарагія юныя чытачы! Сёння мы з вамі завяршаем знаёмства з маёй новай кнігай. Гаворка пойдзе пра надзвычай радасную гістарычную падзею —аднаўленне дзяржаўнай самастойнасці ў час распаду савецкай імперыі. Наша новая незалежная дзяржава — Рэспубліка Беларусь — з’явілася на палітычнай карце свету 25 жніўня 1991 года. Прыйдзе час, калі гэты дзень разам з 25 сакавіка, калі ў 1918-м годзе стала незалежнай Беларуская Народная Рэспубліка, стануць галоўнымі дзяржаўнымі святамі краіны. Мы — беларусы! У тыя гады рэспубліка прачыналася, нібыта зачараваная на доўгія дзесяцігоддзі казачная прынцэса. Выходзілі гістарычныя раманы і аповесці Кастуся Тарасава, Леаніда Дайнекі, Вольгі Іпатавай. Будучыню набліжалі новыя кнігі Васіля Быкава. Вярталіся з нябыту імёны і творы славутых сыноў нашага народа, знішчаных бальшавікамі, — Вацлава Ластоўскага, Антона Луцкевіча, Аркадзя Смоліча, Максіма Гарэцкага, Францішка Аляхновіча... Беларусы пачыналі разумець, што гістарычная памяць і родная мова пазначаюць у свеце месца народа і могуць абараніць яго не горш за армію. Агеньчыкі беларускасці запальваліся не толькі ў сталіцы і буйных гарадах. У невялікім Белаазёрску на Берасцейшчыне жыла таленавітая паэтка і перакладчыца Ніна Мацяш. Амаль усё жыццё яна была прыкутая хваробаю да інваліднага вазка, але сілай і вераю гэтай жанчыны захапляліся тысячы людзей, якіх яна рабіла патрыётамі. Ніну (...) |