Ніва № 35 (3668), 30 жніўня 2026 г.
Рукапісы не гараць. (Міхаіл Булгакаў «Майстар і Маргарыта»)Ясь ЯХОВІЧДобрая фраза, каб пачаць артыкул, або серыю. Але лепш ёй закончыць, а пачаць з іншай. Прыкладам, вось такой: „Геніі нараджаюцца ў правінцыі, але паміраюць у Парыжы”. Гэта французская мудрасць, народная і даволі старая. Настолькі даўняя, што ніхто не памятае таго француза, які яе агучыў упершыню. І гэта не дзіва. Геніі свае разумныя думкі стараліся не толькі ў паветра агучыць, але і перадаць наступным пакаленням. І самы надзейны шлях зрабіць гэта праз кнігі. А ў правінцыі іх выдаць цяжкавата. А трэба, каб мудрасць не прапала. „Што напішаш на паперы — не панішчыш і сякерай”. Дык вось пра кнігі. Сякерай не сякерай, а нішчыць іх спрабавалі ў розныя часы і неаднойчы. Не ўсім падабалася тое, што ў іх напісанае. І з усіх спосабаў самым зручным аказаўся агонь. Ну, так, кніжкі папросту палілі. Прылюдна, на плошчах, з асаблівым цынізмам. Былі такія перыяды ў гісторыі чалавецтва, пра якія ўсім добра вядома. Таму засяроджваць увагу на былых паленнях кніг хіба не варта. Там ужо чалавецтва дало сваю ацэнку і прычынам, і выканаўцам. Лепш разабрацца ў сённяшнім знішчэнні кніг. Ну так, у гэта цяжка паверыць, толькі факт застаецца фактам. Кніжкі паляць. І ў такіх маштабах, што нішчыцелі мінулых вякоў нервова кураць у баку. Што самае дзіўнае, перад гэтым купляюць, плацяць грошы, нешта там яшчэ з імі робяць і знішчаюць. „Нешта там (...) |