Ніва № 35 (3668), 30 жніўня 2026 г.
ХІV Фэст здароўя ў ГайнаўцыАляксей МАРОЗКалі ў маладых людзей ёсць добрае здароўе, наогул не думаюць, што яно можа раптоўна пагоршыцца. Аднак штораз часцей ідзе змаганне з хваробамі, што з’яўляецца паслядоўнасцю забруджання акружаючага нас асяроддзя. Наогул карыстаемся харчаваннем, якое вырошчваецца з прымяненнем мінеральных угнаенняў і розных хімікатаў. Акружаны мы рознымі пластмасавамі вырабамі і штодзень карыстаемся электронікай, што таксама мае адмоўнае ўздзеянне на наша здароўе. Фэст здароўя, які наладзіла Гайнаўскае аддзяленне Праваслаўнага брацтва святых свяціцелей Кірылы і Мяфодзія, праходзіў у наваколлі Гайнаўскага дома культуры. Так, як і ў мінулых гадах, прыбылі на фэст старэйшыя асобы і людзі сярэдняга ўзросту, а ўвагу на сябе звярталі дзеткі, якія прыйшлі з маладымі бацькамі. Фэст здароўя адкрыла Люцына Рушук, старшыня Гайнаўскага аддзялення Кірыла- Мяфодзіеўскага брацтва, якое дзейнічае пры Свята-Троіцкім саборы ў Гайнаўцы. Старшыня прывітала гасцей, сярод якіх былі святары, якія пахвалілі арганізатараў за ідэю фэстаў здароўя і за багатыя сёлетнія прапановы. Люцына Рушук распавяла пра ход мерапрыемства, а выступоўцы заахвочвалі са сцэны карыстацца прафілактыкай, правяраць стан здароўя і трымаць здаровы лад жыцця, які дазволіць пазбегнуць часткі хвароб. Для малодшых і старэйшых цікавымі былі выступленні на сцэне нашых калектываў. Спявалі яны перш за ўсё беларускія песні, але гучалі таксама песні расійскія, украінскія і (...) |