Ніва № 35 (3668), 30 жніўня 2026 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (111). Набытая крывадушнасць

Андрэй СЦЕПАНЮК

Ізноў прыйшоў такі час, што наверх вылазяць, і то ва ўсім свеце, пачвары прымітыўнага нацыяналізму. А нават цяжка гэта так назваць улічваючы тое, што любоў да свайго народа ніколі не павінна ператварацца ў пагарду і нянавісць да іншых. А на вялікі жаль, чарговы раз у сусветнай гісторыі так гэта выглядае. Зразумела, не думаю нават старацца разабрацца ў тым, ці вінаваты тут адзін бок, ці сваю віну носяць на плячах усе, але прыклад польска-ўкраінскіх адносін яскрава паказвае, што нават супольная смяротная пагроза з боку ўсходняга тырана не ў змозе пераадолець накіпелага гадамі болю і не раскрытых да канца картак супольнай гісторыі. А калі на першыя старонкі прэсы і іншых сродкаў масавай інфармацыі выбіваюцца звычайныя невукі і цынічныя палітыкі, то і рэзультат такіх дзеянняў вядомы ўжо ў іх пачатку. Сумна гэта, але спакой, які некалькі дзясяткаў гадоў, прынамсі ў тэорыі, падвешваўся пад штораз больш насычаны ў сваім дабрабыце еўрапейскі свет, адышоў здаецца на многа, многа гадоў, а можа і назаўсёды.

Яны зрасліся з травой,

яны зрасліся з зямлёй,

яны зрасліся з няпамяццю і нябытам...

Мястэчка пашыралася і ўвабрала іх

у свае абсягі, і напалам

раскроіла іх дарога, а камяні

з незразумелымі літарамі

местачкоўцы

пабралі сабе — хто ў падмурак,

хто ў мур.

І з гэтага боку, і з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF