Ніва № 35 (3668), 30 жніўня 2026 г.

І сумна, і радасна

Міраслаў ГРЫКА

Як вызначыць каштоўнасць чалавека? Здавалася б, гэта немагчыма вылічыць. Згодна з прыгожай ідэяй роўнага права на жыццё, каштоўнасць кожнага чалавека павінна ацэньвацца аднолькава. Гэта значыць справядліва. Адзін да аднаго — абсалютна і бясспрэчна. Аднак жыццёвая практыка супярэчыць самым справядлівым ацэнкам. Ці роўная каштоўнасць расіяніна, які накіроўвае ракету на ўкраінскі дзіцячы сад, каштоўнасці ўкраінскага бацькі, які аплаквае смерць свайго дзіцяці? Іншыя прыклады? Вось вам. На гэты раз прыклад з палітычнай экасферы — якую каштоўнасць мае ліберальны прыхільнік для свайго антаганіста, больш-менш свядомага прыхільніка аўтакратыі? Ці наадварот — якая розніца? Гэта ўсё той жа ідэалагічны беспарадак. Кіруючыся прынцыпам, што супрацьлегласці прыцягваюцца і няма іншага выбару, мы навучыліся існаваць у гэтым упарадкаваным беспарадку. І нас гэта задавальняе. Аказваецца, што паняцце справядлівасці гэта непрактычная фантазія. Гэтак жа, як і паняцце закону, згодна з якім мы арганізуем свет у імя калектыўнай справядлівасці. Гэта дае нам адноснае пачуццё бяспекі, і, магчыма, таму дапускаем узмацненне прыгнёту. На жаль, гэта адбываецца за кошт асабістых свабодаў. Ці існуе непераадольная мяжа паміж індывідуальнымі і калектыўнымі правамі? Напэўна, так. Яна характарызуецца незалежным, індывідуальным мысленнем, аднолькава абцяжараным памылкамі і роздумамі над імі, а таксама патэнцыйнай карэкцыяй будучых паводзін. Гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF