Ніва № 35 (3668), 30 жніўня 2026 г.

Лічбавы драпежнік

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Калі скажу, што сучасны свет ахоплівае ўсё большая лічбавізацыя, не адкрыю вам Амерыкі. І ўвогуле нічога не адкрыю. Тым больш, што беларусам, а чытаюць наш тыднёвік «Ніва» пераважна ж беларусы, нічога не адкрываецца апошнім часам. А толькі наадварот. Амерыка то і была закрытая, Вялікабрытанія — яшчэ больш, а зараз ужо і Чарнагорыя ўскладняе ўезд уладальнікам сініх пашпартоў, якія ўвянчаны сярпом з молатам ды зоркаю... А вось для карэнных беларусаў Падляшша дзеіць нібыта бязвізавы ўезд у Сінявокую рэспубліку, але гэта не для ўсіх, а толькі для «правільных» беларусаў, якія ні слова крытычнага не сказалі на адрас тагачаснай улады РБ, што вядзе сваю дзяржаву асаблівым шляхам. Ды і «правільныя» не надта туды спяшаюцца, бо грамадзяніну Польшчы вельмі проста падпасці пад пераслед, быць абвешчаным за які-небудзь адзін здымак, ці нават проста па факце візіту, заходнім шпіёнам і ў выніку зведаць усе «прэлесці» турэмных засценкаў. Прыкладаў ужо нямала.

Але зараз не пра гэта. Зараз пра іншых драпежнікаў — электронных, якія ўсё больш завалодваюць прасторай, пачуццямі і кашалькамі наіўнага і бездапаможнага перад гэтым лічбавым цунамі чалавекам. Расказалі мне днямі такую гісторыю. Прыехаў неяк з Мінска аўтобусам у Беласток ранкам адзін беларус. Загадзя падрыхтаваўся, паколькі ў новым для сябе горадзе ніколі не быў, а значыць не арыентаваўся. Меў у кішэні злотыя, каб узяць таксоўку і даехаць у патрэбнае яму месца. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF