Ніва № 33 (3666), 16 жніўня 2026 г.
Місіянер і вайсковыя хаўруснікіАрцём РЫСЬ— Тым, хто не жадае ведаць праўду, падзеі яе абвесцяць, — рашуча заявіў Місіянер пасля магутнага ўдару маланкамі са свайго посаха па фарсідскай тэрыторыі. Заявіў у першую чаргу адмыслова сабраным пад гэтую падзею хаўруснікам па вайсковым блоку. У другую чаргу ўсім астатнім, для чаго запрасіў і журналістаў. І нават не вытрымаўшы абавязковай у такіх афіцыйных прамовах паўзы дадаў: — Справядлівасць гэтага майго выказвання пацвердзіў нават Святы Ігнацій Бранчанінаў, які яшчэ да майго нараджэння сказаў тое ж самае слова ў слова. Так што сумнявацца ў правільнасці гэтага выслоўя не прыходзіцца, як і ў правільнасці ўсяго іншага, што сказаў і зрабіў я. Для каманды Місіянера, а таксама для яго апанентаў і іншых тут прысутных палітыкаў ды журналістаў не стала нечаканасцю спасылка дакладчыка на Святога Ігнація Бранчанінава. Прызвычаіліся ўжо. Наадварот, чакалі чагось яшчэ больш кур’ёзнага. Ды і пра постаць узгаданага Святога большасць то нічога не ведала. Ні хто гэта, ні адкуль ён, ні чым знакаміты. І тым больш не здагадвалася, адкуль яго ведае Місіянер. І ці знаёмы той з ім асабіста. Але адзначылі для сябе дасведчанасць і інтэлект прамоўцы. Ну а што стала абсалютна зразумела, дык гэта тое, што нічога не зразумела. Але ж гэта справа звыклая ў стасунках з Місіянерам. Прывыклі і не да такога. Ды і гучала тая мудрасць настолькі квантава, што без адмысловых прыстасаванняў і (...) |