Ніва № 33 (3666), 16 жніўня 2026 г.

Замежныя суродзічы

Уладзімір АРЛОЎ

Паводле розных звестак, цяпер за мяжой Рэспублікі Беларусь жывуць ад аднаго да двух мільёнаў беларусаў. Сёння я хачу расказаць вам, мае юныя чытачы, аб тым, як нашы суайчыннікі апыналіся ў іншых дзяржавах, якія арганізаціі здолелі стварыць там у мінулым стагоддзі, якіх паспехаў дасягнулі пад чужымі нябёсамі, тым самым спрыяючы аўтарытэту свайго народа і сваёй краіны.

Чаму яны пакідалі Айчыну

Нашы землякі развітваліся з Бацькаўшчынай з розных прычын. Вы ведаеце, што прытулку ў чужых краінах шукалі паплечнікі Тадэвуша Касцюшкі, паўстанцы 1830-1831 гадоў і змагары-каліноўцы пасля збройнага змагання з расейскімі карнікамі ў 1863-1864 гадах. Тыя, хто трапіў у рукі царскіх жандараў, рабіліся выгнанцамі, вязнямі і катаржанамі і таксама мусілі доўгія гады жыць у расстанні з Бацькаўшчынай.

Сотні тысяч сялян з берагоў Дзвіны, Нёмана, Прыпяці ў пошуках лепшае долі перасяліліся ў Сібір і на Далёкі Усход у канцы XIX — пачатку XX стагоддзя. Беларусы ехалі і далёка за межы Расейскай імперыі — у ЗША, Канаду, Аргенціну. Шмат каго раскідалі па абшарах Расеі Першая сусветная вайна, рэвалюцыя і сталінскі тэрор.

На эміграцыю пад пагрозаю бальшавіцкай расправы вымушана з’ехалі стваральнікі і прыхільнікі Беларускай Народнай Рэспублікі. У той самы час пачалі падавацца ў заробкі жыхары Заходняй Беларусі. Тысячы людзей плылі на параходах у Паўночную і Паўднёвую Амерыку.

Беларусы засталіся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF