Ніва № 33 (3666), 16 жніўня 2026 г.
Мядзведжыя «акадэміі» Беларусі: не толькі СмаргоньВіталь ВОРАНАЎСмаргонская мядзведжая акадэмія стала адной з найбольш вядомых старонак беларускай гісторыі. Аднак промысел дрэсіроўкі мядзведзяў не абмяжоўваўся адной Смаргонню. Архіўныя дакументы сведчаць, што ў XVIII стагоддзі буйны асяродак скамарохаў-мядзведнікаў існаваў таксама ў Глыбокім, а ўласных дрэсіроўшчыкаў мелі і іншыя беларускія мястэчкі ды маёнткі. Калі ў Беларусі гавораць пра навучаных мядзведзяў, першай звычайна згадваецца Смаргонь. Менавіта там дзейнічала славутая «мядзведжая акадэмія», заснаванне якой звязваюць з магнацкімі родамі Зяновічаў і Радзівілаў. Смаргонскія мядзведнікі вадзілі сваіх выхаванцаў па кірмашах, вёсках, мястэчках, шляхецкіх дварах і магнацкіх палацах. Яны даходзілі да Польшчы, Венгрыі, Нямеччыны і іншых краін. Сама назва «акадэмія» была, вядома, жартаўлівай. Не існавала навучальнай установы з аўдыторыямі, прафесарамі і дыпломамі. «Акадэміяй» называлі арганізаваны промысел адлову, утрымання і дрэсіроўкі мядзведзяў. Вопытныя мядзведнікі перадавалі свае навыкі маладзейшым, навучалі звяроў выконваць розныя нумары, а потым выпраўляліся з імі ў працяглыя вандроўкі. Так з’явіўся іранічны выраз «смаргонскі прафесар», якім маглі называць як дрэсіроўшчыка, так і яго навучанага мядзведзя. З цягам часу Смаргонь ператварылася ў сімвал усяго промыслу. Узнікла ўражанне, што менавіта там знаходзіўся яго адзіны сапраўдны цэнтр. Але мядзведніцтва (...) |